“Белсату” нічога не пагражае

Былая дырэктарка Белсату Агнэшка Рамашэўская

Пасьля звальненьня Агнешкі Рамашэўскай спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” кіруе намесьніца дырэктара “TV Białoruś” Беата Паклепа.

Пра гэта паведаміла Праўленьне Польскага публічнага тэлебачаньня TVP.

У сувязі з выказваньнем спадарыні Рамашэўскай, што яе адстаўка можа азначаць ліквідацыю тэлеканалу “Белсат” Праўленьне TVP зазначыла, што гэты канал ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць са сродкаў, незалежных ад Польскага публічнага тэлебачаньня.

“У сувязі з гэтым, у цяперашні час, праект не знаходзіцца пад пагрозай і будзе рэалізоўвацца”,-- зазначаецца ў прэсавым рэлізе Праўленьня TVP.