Паштоўкі для берасьцейцаў

Зьміцер Шыманскі

Старшыня Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі паведаміў “Свабодзе”, што 25 сакавіка патрыятычная моладзь вырашыла арганізаваць незвычайную акцыю.

“Каля 17 гадзіны, калі людзі будуць вяртацца дамоў пасьля працоўнага дня, павіншуем іх паштоўкамі.

Таксама сёньня мы наведаем вэтэранаў нацыянальнага руху ў Берасьці. Сярод такіх — Марыя Лукашук, Ядвіга Ліхадзеева-Дронава, Алена Засім”, — адзначыў Зьміцер Шыманскі.