Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы

Марыяна Грузьдзіловіч

Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Грузьдзіловіч азнаёмілі з загадам, паводле якога адменены былы загад аб яе звальненьні.

Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка пасьля таго як яна адрэагавала на абразьлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто сьвяткуе Дзень Волі.