Летась аборты склалі 39% ад колькасьці народжаных

Намесьніца кіраўніка Белстату Алена Кухарэвіч паведаміла, што летас ь у Беларусі было праведзена 42,2 тысячы абортаў. Гэта складае 39% ад колькасьці народжаных.

У 1995 годзе колькасьць абортаў перавышала колькасьць народжаных дзяцей амаль у два разы. Паводле спадарыні Кухарэвіч, гэта сьведчыць аб пазытыўных тэндэнцыях у плянаваньні сям'і беларусамi. Затое вырасла колькасьць пазашлюбных дзяцей. У 1990 годзе такіх было 8,5% ад агульнага ліку, а летась – 20,1%.