Папа рымскі можа сустрэцца з патрыярхам Кірылам у Беларусі

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI спадзяецца, што яго сустрэча з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам можа адбыцца ў бліжэйшы час. Як паведамляе Інтэрфакс, такую заяву зрабіў кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка сёньня ў Рыме, падводзячы вынікі свайго візыту ў Ватыкан і Італію.
А.Лукашэнка адзначыў, што паінфармаваў папу аб сваёй нядаўняй сустрэчы з патрыярхам Кірылам.

“Я яму сказаў, што сёньня ёсьць унікальны шанец зблізіць пазыцыі. Я хацеў, каб кіраўнікі цэркваў маглі сустрэцца і абмеркаваць праблемы. Калі такая сустрэча адбудзецца, то хай яна адбудзецца ў Беларусі – ня толькі геаграфічным цэнтры Эўропы, але і там, дзе сыходзяцца асноўныя хрысьціянскія рэлігіі,” – заявіў А.Лукашэнка.

Лукашэнка таксама працытаваў выказваньне пантыфіка наконт сустрэчы з патрыярхам Кірылам: “Даслоўна папа рымскі сказаў: “Магчыма, Госпад адкрые гэтыя дзьверы, і ў хуткім часе мы сустрэнемся”.