Шантажысты вывучылі беларускую

Артур Фінькевіч

Лідэр руху Маладая Беларусь Артур Фінькевіч паведаміў Радыё Свабода, што невядомыя людзі пачалі яму тэлефанаваць з пагрозамі, каб ён спыніў сваю грамадзкую дзейнасьць.
Артур удакладніў, што мужчына, які не прадставіўся, размаўляў зь ім па-беларуску й прыгадваў падзеі 19 сьнежня, калі Артура схапілі каля пад’езду ягонага дому невядомыя людзі, кінулі ў машыну, некалькі гадзінаў зьбівалі й выкінулі за некалькі кілямэтраў ад Менску пад Ракавам.

Паводле тых падзеяў міліцыя Першамайскага раёну Менску распачала крымінальную справу, але злачынцаў дагэтуль не знайшлі.