У Будславе затрымалі актывістаў БХД

Міліцыянты затрымалі ў Будславе актывістаў аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У пастарунку міліцыі знаходзяцца Павал Севярынец, Дзяніс Лаеўскі, Павал Батуеў і Генадзь Фарына.
Затрыманыя мелі пры сабе бюлетэнь “Крыніца”, які выдаецца вернікамі і зьмяшчае матэрыялы пра стан справаў з захаваньнем правоў вернікаў і свабоды сумленьня.

Праз тры гадзіны актывістаў адпусьцілі.