Паляк узначаліў Эўрапарлямэнт

Ежы Бузэк

Старшынём Эўрапейскага парлямэнту абраны былы прэм’ер Польшчы Ежы Бузэк.
У тайным галасаваньні прыняло ўдзел 713 дэпутатаў, за Ежы Бузэка прагаласавала 555.

Новага старшыню Эўрапарлямэнту ўжо павіншаваў лідэр руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле Мілінкевіча, беларусам прыемна бачыць на чале Эўрапейскага парлямэнту прадстаўніка народу, гісторыя і культура якога непарыўна зьвязаныя з гісторыяй і культурай беларускага народу.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, “як паказвае палітычная дзейнасьць спадара Бузака, ён добра валодае беларускай праблематыкай і прыкладае шмат намаганьняў для набліжэньня Беларусі з Эўропай”.