Маладафронтаўца папярэдзілі

Міхась Ільін

Кіраўніка Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхася Ільіна адпусьцілі пасьля размовы з пракурорам Берасьця.
Пракурор уручыў хлопцу прадпісаньне з папярэджаньнем пра тое, што ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” будзе карацца паводле заканадаўства.

Нагадаем, сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Міхася а 6-й раніцы як толькі ён выйшаў з дому. Яго спачатку адвезьлі ў міліцыю, дзе пратрымалі тры гадзіны, а потым адвезьлі ў пракуратуру.