Віцебшчына: З А/H1N1 будуць змагацца карантынам

Каля 60 дзяцей зь Віцебскай вобласьці пасьля вяртаньня з замежных вандровак будуць знаходзіцца на карантыне.
Цягам сямі дзён дзецям не дазволяць выходзіць з хаты. Бацькі павінны абмежаваць іх кантакт з аднагодкамі. Мэдыкі будуць весьці назіраньне за іх станам здароўя.

Карантын уводзіцца паводле парадаў Міністэрства аховы здароўя, паведаміў БелТА намесьнік начальніка ўправы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Сьцяпан Жукаў.

Галоўны лекар Віцебскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Алег Бончак паведаміў, што на дадзены момант лекары назіраюць за трыма дзецьмі, якія вярнуліся з-за мяжы.

Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы будуць праведзены ў паліклініках, да якіх прыпісаныя замежныя студэнты, якія навучаюцца ў ВНУ Віцебскай вобласьці.

19 жніўня вірус сьвінога грыпу лябараторна пацьвердзілі ў грамадзяніна Кітаю.

Хворы, імя якога не называецца, навучаецца ў асьпірантуры БДУ.

10 жніўня ён з жонкай вярнуўся ў Беларусь з вакацыяў, які праводзіў у КНР.