Мартынаў сустракаецца з Ушацкасам. Нефармальна

Вігаўдас Ушацкас

Кіраўнікі міністэрстваў замежных справаў Беларусі і Літвы Сяргей Мартынаў і Вігаўдас Ушацкас правядуць сёньня нефармальную сустрэчу.
Сяргей Мартынавым запрасіў Ушацкаса ў Беларусь падчас свайго візыту ў Брусэль.

Прыватны візыт міністра замежных спраў Літвы Вігаўдаса Ўшацкаса ў Беларусь пройдзе 24- 25 жніўня.

"Прыватны візыт (…) пройдзе з мэтай азнаямленьня з гістарычнымі адметнасьцямі нашай краіны. Паездка адбудзецца па маршруце Ліда - Нясьвіж - Мір - Наваградак", - паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Ушацкас наведае Ліду, Нясьвіж і Наваградак.

Таксама спадар Ушацкас плянуе наведаць літоўскія суполкі ў Лідзе, Рымдзюнах і Гервятах.