“Вось ён у нас зьніклы, а там ходзіць”

Сайт грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" зьмясьціў урывак з інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі літоўскім СМІ, у якім беларускі прэзыдэнт выказаўся пра зьніклых.

ЗЬНІКЛЫЯ Ў БЕЛАРУСІ

– Спадар прэзыдэнт, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі, Юры Захаранка – гэта імёны палітыкаў і журналістаў, якія бязь вестак зьніклі ў Беларусі, але злачынцы дагэтуль ня знойдзеныя.

– Чаму вы без суду залічылі кагосьці ў злачынцы? Вы прадстаўнік дэмакратычнага грамадзтва, таму павінны разумець, што злачынец – гэта тады, калі суд прыняў рашэньне. Ні ваш суд, ні наш, а гэта павінен быць наш суд, не прымаў такога рашэньня.

– Але ўсё-ткі гэтыя імёны вы, мусіць, пачуеце ў Вільні. Які будзе ваш адказ?

– Ведаеце, я за свае гады ўжо столькі разоў чуў гэтыя імёны, а адказ просты. Вось ведаючы тое, што вы такія дэмакраты ў нас, я папрасіў вось такую інфармацыю. Раю і вам, калі я прыеду ў Літву, паколькі я гэтыя імёны пачую, гэтыя лічбы мець па Літве. Колькасьць зьніклых бязь вестак у Беларусі – 2289 чалавек з 1991 году. 2289 чалавек, на жаль, у нас зьніклі бязь вестак.

– Так, але мы кажам пра высокапастаўленых палітыкаў.

– Паслухайце мяне. У нас няма высокапастаўленых палітыкаў. Тым больш, яны ніяк не былі пастаўленыя. За восем месяцаў гэтага года знойдзена 718 чалавек. У год у вышук у нас аб'яўляецца 1600 чалавек. За год знаходзіцца 900 чалавек, гэта значыць менш, на жаль. У Расеі – гэта сотні тысячаў чалавек, на Украіне - дзясяткі тысячаў. Раю вам пацікавіцца, колькі ў вас бязь вестак зьнікла, колькі знайшлі, і гэтак далей. Для мяне гэтыя людзі аднолькавыя. Вы іх называеце высокапастаўленымі палітыкамі. Я так не лічу. Яны звычайныя людзі, і як яны маглі быць высокапастаўленыя, для мяне цалкам незразумела. Гэта што, па пасадзе? Дык яны ніякіх пасадаў не займалі. Яны былі ў маім урадзе. І Віктар Ганчар займаў пасаду віцэ-прэм'ера, потым махнуў рукой і сышоў. Ня ведаю, праўда, пры чым тут, як вы сказалі, Красоўскі? Красоўскі ніякім пастаўленым ня быў.

У гэтага Захаранкі быў бізнэс з Украінай. Вы вось гэтае пытаньне вывучыце, калі вам цікава. Камусьці завінаваціўся, папярэджвалі яго, глядзі, будзь уважлівей. Не я папярэджваў, а людзі, з якімі ён у МУС працаваў.
Дзіма Завадзкі – гэта апэратар, які са мной працаваў. Я не разумею наагул, якое ён мае дачыненьне да палітыкі? Вось у вас хлопцы працуюць апэратарамі, якую яны палітыку праводзяць? Якую яны шкоду могуць прыносіць, тым больш – прэзыдэнту? Ну добра, калі прэзыдэнт вінаваты і вінаваты ледзь ня ў тым, што гэтыя людзі зьніклі. Але прычым тут Дзіма Завадзкі, прычым тут Віця Ганчар, зь якім мы ўвесь час былі разам, мы сябравалі з гэтым чалавекам.

Красоўскі ці Красуцкі? Красоўскі – бізнэсмэн, так? Я яго ніколі ня бачыў, ня чуў, даведаўся пра яго толькі тады, калі чалавек кудысьці зьнік.

Захаранка, былы міністар. У гэтага Захаранкі быў бізнэс з Украінай. Вы вось гэтае пытаньне вывучыце, калі вам цікава. Камусьці завінаваціўся, папярэджвалі яго, глядзі, будзь уважлівей. Ня я папярэджваў, а людзі, зь якімі ён у МУС працаваў. Не, у мяне бізнэс! Завінаваціўся мільёны. Мы і гэтую вэрсію разглядаем. Мы ніводнай з вэрсіяў не адкідаем. І самае галоўнае, вам, напэўна, гэта вядома, у адной з краінаў мы кагосьці ўбачылі. І хутка далі запыт – дайце нам інфармацыю. Вось ён у нас зьніклы, а там ходзіць. Фатаграфіі былі і артыкулы ў газэтах, у іх, ня ў нас. Дагэтуль нам інфармацыі не далі. Разумееце, і цэлы канглямэрат пытаньняў.

Віктар Ганчар? Ну які ён быў апазыцыянэр?! Хто грошай заплаціць, на таго ён і працаваў, ну што вы кажаце. Ну я Віктара ведаю лепш, чым вы.
І самае галоўнае, што ні сваякі, ні блізкія не спрабуюць аказаць падтрымку, каб выявіць ісьціну. Усё палітызавана.
Трэба інтэрвію даць? Жонку, дачку, сваяка, сына вязуць у Маскву, у Літву, яшчэ кудысьці. Усё гэта выкарыстоўваецца мэтанакіравана – супраць Лукашэнкі. Калі гэта вам хочацца выкарыстаць, дык калі ласка. Я яшчэ раз падкрэсьліваю, што я да гэтага прызвычаіўся. Да гэтых выбрыкаў. Гэта, вядома, мая бяда, што ў нас столькі людзей зьніклых, але ў вас ня менш, па ўдзельнай вазе. Гэта бяда любой краіны, і я не вылучаю іх як высокапастаўленых палітыкаў. Яны ў нас былі пастаўленыя ўсе на аднолькавы ўзровень. І, дарэчы, яны не былі апазыцыянэрамі.

– Віктар Ганчар быў апазыцыянэрам.


– Віктар Ганчар? Ну які ён быў апазыцыянэр?! Хто грошай заплаціць, на таго ён і працаваў, ну што вы кажаце? Ну я Віктара ведаю лепш, чым вы. І далей, выстаўленьне прэтэнзіяў з боку сваякоў: дзе мой муж, дзе мой сын і гэтак далей. Гэта я, перш за ўсё, павінен спытаць у сям'і, дзе ваш муж, дзе ваш сын. Чаму вы не глядзелі, калі ён не быў зьніклым? Чаму вы ўвагі не зьвярталі? Як яго ня стала, гэта стала палітыкай і заробкам для іх. Мы гэта таксама добра ведаем. Таму ня трэба на гэтым рабіць палітыку. Таму ня трэба на гэтым горы людзкім будаваць палітыку супраць Лукашэнкі, супраць краіны. Ня трэба, гэта выгады не прынясе.

Паверце, перад вамі сядзіць чалавек больш-менш дасьведчаны ў тым, што адбываецца сёньня вакол гэтага працэсу. Я ня буду канкрэтызаваць, але я ведаю вельмі добра, што адбываецца. Але мяне зьдзіўляе адно: вы, якія так актыўна змагаецеся супраць расейскай рэчаіснасьці, і так актыўна адначасова і збалянсавана ўзьнімаеце гэтае пытаньне і ў Маскве, і ў Вільні? А я ведаю, хто за гэтым стаіць, таму калі вы хочаце пагаварыць, дык калі ласка, я гатовы абмеркаваць гэтую тэму, але давайце размаўляць на гэтую тэму добразычліва. Без усялякіх папрокаў і гэтак далей. Вы хочаце ведаць, на якім узроўні гэты працэс? Калі ласка, да генэральнага пракурора – ён у нас гэтай справай займаецца. Гэтае пытаньне знаходзіцца на кантролі ў прэзыдэнта, яны мне рэгулярна дакладаюць, што зроблена за апошні час, як і па шмат якіх іншых важных пытаньнях, калі ён палітызаваны.

Зьніклыя