Жыхар Баранавічаў: горад закрылі

вучэньні "Захад-2009"

"Сёньня з раніцы галоўная вуліца Савецкая ў Баранавічах ачэпленая міліцыянтамі, а побач з цэнтрам і салдатамі. Некаторыя знаёмыя ня могуць патрапіць на працу, калі іх прадпрыемства знаходзіцца ў межах праезду прэзыдэнтаў.
У вёсцы Анісімавічы, якая месьціцца на выезьдзе з гораду на трасу Берасьце-Масква міліцыянты нікога ня выпускаюць, жыхарам параілі ня куды зь вёскі ня выходзіць.

Рух у горадзе паралізаваны, бо Савецкая разьдзяляе Баранавічы на палову – з поўначы на поўдзень. Шмат якіх прадуктовых машынаў ня могуць патрапіць у цэнтральныя крамы з прадуктамі.
“прагульваюцца” толькі “заканспіраваныя цывілы” ў чорным з парасонамі ...

Міліцыянты з ачапленьня здалі табельную зброю, зрэшты ў паляўнічых гораду яе пазабіралі яшчэ на мінулым тыдні. Знаёмыя міліцыянты кажуць, што цэнтар гораду зранку пустэльны, “прагульваюцца” толькі “заканспіраваныя цывілы” ў чорным з парасонамі.

Машыны з надпісам “Охрана президента ” і расейскімі нумарамі зьявіліся ў горадзе яшчэ на пачатку мінулага тыдня. Некалькі дзён на вуліцы і праспэкце Савецкім адбываліся вучэньні міліцыі й расейскіх спэцслужбаў па суправаджэньні картэжу. Шмат хто (асабіста бачыў) з кіроўцаў паплаціліся падчас тых вучэньняў, бо не саступалі мігалцы дарогу...
ахове Мядзьведзева не спадабаўся стары брук 30-х гадоў ...

Па чутках з выканкаму ахове Мядзьведзева не спадабаўся стары брук 30-х гадоў на той самай вуліцы Савецкай. Расейцы патрабавалі яго заасвальтаваць, бо браніраваным машынам, якія загадзя прывезьлі ў Баранавічы будзе нязручна ехаць. Мэр гораду адмовіўся выконваць тое. Таму ў апошні момант прывезьлі іншыя браніраваныя аўто, які мусіць з выгодамі правезьці Мядзьведзева па старой частцы дарогі."

Так выглядае горад Баранавічы напярэданьні прыезду прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева вачыма простага жыхара, які падзяліўся са Свабодай сваімі ўражаньнямі.