Міністрам замежных спраў стаў кум прэзыдэнта

Вярхоўная Рада Украіны зацьвердзіла Пятра Парашэнку міністрам замежных спраў.
“За” прагаласавала 240 дэпутатаў з 450. Кандыдатуру прапанаваў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, чыім кумом зьяўляецца Парашэнка.

Да гэтага часу Парашэнка ўзначальваў Раду Нацбанка Украіны, раней быў сакратаром Рады бясьпекі.

Парашэнка – бліжэйны паплечнік Юшчанкі ў часы аранжавай рэвалюцыі, мільярдэр, уладальнік кандытарскай кампаніі “Рашэн”, суднабудаўчнічага заводу і папулярнага 5-га тэлевізійнага каналу.