У Менск прыедзе Паэт

20-22 кастрычніка Беларусь наведае міністар замежных справаў Эстоніі Ўрмас Паэт. Ён адкрые амбасады Эстоніі ў Менску.

Урмас Паэт ачоліць дэлегацыю эстонскіх дзелавых колаў.

У рамках візыту пройдуць Дні дзелавога супрацоўніцтва эстонскіх прадпрыемстваў і прадпрыемстваў Менску і Менскай вобласьці, паведамляе БелаПАН.