Грып гоніць людзей у шпіталі

За мінулы тыдзень наведвальнасьць менскіх паліклінік узрасла ў некалькі разоў у параўнаньні са звычайнымі паказьнікамі.
За мінулы тыдзень наведвальнасьць менскіх паліклінік узрасла ў некалькі разоў у параўнаньні са звычайнымі паказьнікамі.

Паводле Менскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, за мінулы тыдзень у гарадзкія шпіталі з падазрэньнем на грып і вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі зьвярнулася 27 тысяч чалавек. Дыягназ грып быў пастаўлены 2 тысячам чалавек, 600 зь іх — шпіталізавана.

Рост зваротаў выкліканы тлумачальнай працай мэдыкаў, якія пераконваюць, што лепей грып лячыць на пачатковых стадыях.

Тым часам у шэрагу менскіх шпіталёў з-за грыпу забаронена наведваць хворых у стацыянарах.