Лукашэнка ўдзячны Латвіі

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўдзячны Латвіі за яе прагматычную пазыцыю адносна Беларусі, у тым ліку ў пытаньнях наладжваньня дыялёгу з Эўразьвязам.
“Мы не прасілі падтрымкі і прэфэрэнцый, а вы сыходзілі з чыста чалавечых пазыцый”, — заявіў А.Лукашэнка, прымаючы міністра замежных спраў Латвіі Марыса Рыекстыньша.

А.Лукашэнка выказаў задавальненьне ўзроўнем гандлёва-эканамічных стасункаў з Латвіяй і выказаўся за аднаўленьне аб'ёмаў транзыту беларускіх грузаў праз латвійскія порты.

Марыс Рыекстыньш адзначыў, што яго візыт адбываецца ў важны час. Неўзабаве ў рамках ЭЗ будзе праведзена дыскусія пра тое, як далей рухацца ў дыялёгу зь Беларусьсю. Ён выказаў упэўненасьць, што пасьля дыскусіі ў ЭЗ будзе прынята рашэньне пра спрашчэньне візавага рэжыму адносна Беларусі.