Шэсьце ў Лошыцу адбудзецца, нягледзячы на грып

Ушанаваньне памяці ахвяр сталінізму ў Лошыцы, 2008

Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ правесьці шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.

Збор удзельнікаў плянуецца 8 лістапада ў 11:30 каля Палаца культуры камвольнага камбіната (вуліца Маякоўскага). Апоўдні плянуецца пачатак шэсьця. Удзельнікі акцыі дойдуць да Лошыцкага яра, дзе правядуць жалобны мітынг, паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал.

"У сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй у Менску адмяняць гэтую акцыю мы ня маем намеру", - зазначыў Буйвал.

У Лошыцкім яры наўскрайку Менску ў часе сталінскіх рэпрэсіяў у 30-я гады 20 стагодзьдзя праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей.