У панядзелак у Менск прыбудуць прадстаўнікі АБСЭ

21 сьнежня ў Беларусь прыбывае дэлегацыя рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Заплянаваныя сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, Міністэрстве замежных спраў, а таксама з прадстаўнікамі палітычных партыяў, трэцяга сэктару.
Ачольваць дэлегацыю будзе швэдзкі парлямэнтар Сэсілія Вігстром. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.