Перамовы аб пастаўках расейскай нафты адноўленыя

Russia -- The Oil Transporting Joint Stock Company Transneft's logo

Перамовы аб пастаўках і транзыце нафты вядуцца з кіраўніцтвам расейскай кампаніі “Транснафта”,– манапалістам на рынку транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам у Расеі.
Як адзначае БелаПАН, віцэ-прэзыдэнт “Транснафты” Міхаіл Баркоў заявіў, што пэўная колькасьць сыравіны можа пастаўляцца бяз мыты, а астатняя нафта, якая ідзе транзытам, на агульных падставах - з мытнай выплатай.

Раней урад Беларусі заявіў пра беспрэцэдэнтны ціск з боку Масквы ў справе перамоваў аб пастаўках нафты.

Гл. таксама:

На парозе нафтавай вайны

Скандал як форма братэрства