«Рассельгаснагляд» узмацняе кантроль за беларускай малочнай прадукцыяй

«Рассельгаснагляд» прыняў рашэньне ўзмацніць кантроль за прадукцыяй 10 беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе афіцыйны сайт расейскага ведамства.

Больш жорсткія захады зьвязаныя з тым, што пры маніторынгавых дасьледаваньнях у малочнай прадукцыі выяўленыя забароненыя шкодныя рэчывы. У сырах «Савушкін прадукт» знойдзены даксіцыклін, у пастэрызаваным малацэ ААТ «Малочныя прадукты» — залацісты стафілакок.

Пад узмоцнены кантроль «Рассельгаснагляду» трапіла прадукцыя Барысаўскага малочнага камбінату, «Вітканпрадукту», Слуцкага сыраробнага заводу, Маладэчанскага малочнага камбінату, Стаўпецкага мясакамбінату, Лепельскага малочна-кансэрвавага камбінату.