Грыбаўскайце можа прыехаць у Беларусь

Даля Грыбаўскайце

Магчымы візыт у Беларусь прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце. Пра гэта паведаміў сёньня Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Літве і Фінляндыі (па сумяшчальніцтве) Уладзімер Дражын.
Дражын заявіў гэта падчас уручэньня копіі партрэтаў Радзівілаў Старшыні Нясьвіскага райвыканкаму і дырэктару дзяржаўнага музэя-запаведніка «Нясьвіж», перадае БелТА.

Паводле Дражына, культурнае супрацоўніцтва, агульная спадчына Радзівілаў могуць стаць адным з накірункаў супрацоўніцтва Беларусі і Літвы. Калі прэзыдэнт Літвы наведае Беларусь у найбліжэйшы час, то гэта тэма будзе абмяркоўвацца, – адзначыў Уладзімер Дражын