Станіслаў Шушкевіч: Гэта спроба папярэдзіць магчымую змову

Станіслаў Шушкевіч

Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ.Новымі намесьнікамі старшыні таксама сталі Ігар Бахматаў і Леанід Дзядкоў.

Гэтую падзею камэнтуе былы старшыня Вярхоўнага Савету, старшыня БСДП (НГ) Станіслаў Шушкевіч:

«Гэтыя зьмены зьвязаныя са спробаю папярэдзіць магчымую змову супраць нашага адзінаабранага. Гэтыя зьмены адбываюцца сыстэматычна і будуць адбывацца, і ня толькі ў КДБ. Бо раптам разумныя людзі зьбяруцца, параяцца і вырашаць, што зь сёняшнім становішчам пара заканчваць. Гэта называецца „палацавым пераваротам“, дык вось гэтага ня будзе, калі гэтак часта зьмяняць кадры. Вось гэтыя зьмены і адбыліся».