Бел-чырвона-белы сьцяг ў гонар Мікалая Аўтуховіча

Актывіст Руху “За Свабоду” зь Клецку (Менская вобласьць) Сяргей Панамароў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг над домам №31па вуліцы Савецкая.

“Гэта знак падтрымкі мужнасьці Мікалая Аўтуховіча, якога роўна год таму гвалтоўна арыштаваў узброены спэцназ міліцыі”, - заявіў Свабодзе Панамароў. “Лічу, што крымінальная справа супраць Мікалая Аўтуховіча заведзена паводле сфальшаваных зьвестак. Веру, што справядлівасьць возьме верх”.