Лукашэнка павіншаваў Януковіча

Віктар Януковіч

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы павіншаваў лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Януковіча.

А.Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што добрасуседзкія стасункі паміж краінамі будуць дынамічна разьвівацца на прынцыпах даверу і ўзаемапавагі.

Віктар Януковіч запрасіў Аляксандар Лукашэнку на цырымонію інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны і заявіў пра гатоўнасьць да ўмацаваньня братэрскіх і добрасуседзкіх стасункаў.

Раней В.Януковіча павіншавалі прэзыдэнт ЗША, лідэры краін Эўразьвязу і прэзыдэнт Расеі.