Інаўгурацыя Януковіча заплянаваная на 25 лютага

Цэнтравыбаркам Украіны афіцыйна падвёў вынікі выбараў прэзыдэнта і абвясьціў кіраўніком дзяржавы лідэра апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча.
Віктар Януковіч у другім туры выбараў апярэдзіў прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнкау на 3,48 працэнта галасоў. Яго падтрымалі 48,95 % выбаршчыкаў, Цімашэнку -- 45,47%.

Сьпікер Вярхоўнай рады Ўладзімер Літвін прапанаваў правесьці інаўгурацыю чацьвёртага прэзыдэнта Ўкраіны 25 лютага на пазачарговым паседжаньні парляманту.

Тым часам у Вышэйшы адміністратыўны суд Украіны пададзеная заява дэпутатаў ад Блёку Юліі Цімашэнкі з прозьбай прызнаць пастанову ЦВК незаконнай і забараніць яе публікацыю ў афіцыйных выданьнях. Пазоў мае быць разгледжаным цягам двух дзён.

16 лютага ў сакратарыяце Прэзыдэнта арганізоўваюць разьвітальную прэсавую канфэрэнцыю Віктара Юшчанкі.