Ліпковіч: “Ярмошына ўжо пачала паціху паварочвацца да мяне тварам"

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з блогерам Яўгенам Ліпковічам. Ён адказаў на вашы пытаньні пра сваё вылучэньне ў кандыдаты ў дэпутаты ў Менскі гарсавет па Валгаградзкай выбарчай акрузе нумар 54.

Кароткая біяграфія Ліпковіча, прадстаўленая ім самім: “Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. Скончыў фізыка-матэматычную школу, вучыўся ў БПІ (Беларускі палітэхнічны інстытут). З трыццаці гадоў не працуе на дзяржаву. Жанаты, любіць жонку і дачку. Ня любіць тэлевізію ды іншым ня раіць”.

Задаваць пытаньні і чытаць адказы можна ТУТ.