Януковіч: Дзяржаўнай будзе толькі ўкраінская мова

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ўкраінская мова застанецца адзінай дзяржаўнай.
Заява прагучала падчас цырымоніі ўручэння Шаўчэнкаўскіх прэмій у Каневе, паведамляе УНІАН.

"Ва Украіне будзе развівацца ўкраінская мова як адзіная дзяржаўная",– заявіў прэзідэнт Януковіч.

Акрамя таго, паводле яго слоў, ва Ўкраіне ў абавязковым парадку будзе ўведзеная ў дзеяньне Эўрапейская хартыя рэгіянальных моў. Раней падчас візыту ў Маскву Януковіч абяцаў не адкладваць прыняцьце законаў для абароны правоў расейскамоўнага насельніцтва ва Ўкраіне.