У Менск зьбіраецца старшыня АБСЭ

30-31 сакавіка плянуецца візыт у Беларусь дзейнага старшыні Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністра замежных справаў Казахстану Каната Саўдабаева.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Казахстан у Менску Анатоля Сьмірнова.