Лукашэнка і Мядзьведзеў могуць сустрэцца ў бліжэйшы час

Дзьмітры Мядзбведзеў і Аляксандар Лукашэнка

29 сакавіка адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзеведзева, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.

Падчас размовы лідэры дзьвюх краінаў закранулі шэраг пытаньняў беларуска-расейскіх дачыненьняў. У прыватнасьці, яны абмеркавалі “магчымасьць правядзеньня ў бліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесьці ўвесь спэктар двухбаковага супрацоўніцтва”.

У зьвязку з гэтым кіраўнікам прэзыдэнцкіх адміністрацыяў дадзеныя адпаведныя даручэньні па падрыхтоўцы сустрэчы на вышэйшым узроўні.