Службы бясьпекі прэзыдэнта даставіла Бакіева

Кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі Андрэй Уцюрын пацьвердзіў, што яго супрацоўнікі выканалі апэрацыю па дастаўцы Курманбэка Бакіева і яго сям’і ў Менск.
«Нічога асаблівага ў гэтым няма. Мы проста выканалі загад прэзыдэнта. Сёньня прэзыдэнт Кіргізстана Бакіеў разам зь сям’ёй знаходзіцца ў Менску пад аховай беларускай дзяржавы», — сказаў Уцюрын «Інтэрфаксу».

Паводле Ўцюрына, пілёты змаглі пасадзіць самалёт у складаных мэтэаўмовах, калі аэрапорт быў зачынены ў зьвязку з вульканічным воблакам.