Масква адрэагавала на ўчынак Лукашэнкі

Памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька на просьбу "Інтэрфаксу" пракамэнтаваў пазыцыю ў кіргіскім пытаньні, занятую прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У сувязі з гэтым С.Прыходзька працытаваў словы прэзыдэнта Расеі аб тым, што асобныя заявы па выніках падзеяў у Кіргізстане, "прадыктаваныя некаторымі асьцярогамі, якія ўзьніклі ў кіраўніцтва шэрагу краін у сувязі з гэтым канфліктам ".

"Як падкрэсьліў тады Д. Мядзьведзеў, для таго, каб такой боязі не было, трэба разумна займацца кіраўніцтвам уласных дзяржаваў", -- заўважыў Сяргей Прыходзька.