У Ваўкавыску затрыманы актывіст АГП

Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы міліцыянтамі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Цяпер ён знаходзіцца ў пастарунку.

Са слоў Віталя Гуляка, у яго сканфіскавалі 691 паштоўку і цяпер складаюць пратакол.

Учора, паводле Віталя, позна ўвечары да яго наведаўся намесьнік Ваўкавыскага РАУС і асабіста папярэдзіў, каб падчас выбарчай кампаніі ён ня ўдзельнічаў ні ў якіх антыдзяржаўных акцыях.