Праляскоўскі: "На мэдыйным рынку дамінуе недзяржаўная прэса"

Алег Праляскоўскі

У сэгмэнце друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі дамінуе недзяржаўная прэса. Пра гэта падчас онлайн-канфэрэнцыі БелТА паведаміў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.

Праляскоўскі паведаміў, што напачатку году была завершаная перарэгістрацыі СМІ. Да перарэгістрацыі налічвалася 1305 друкаваных і 229 электронных СМІ, а таксама 9 інфармацыйных агенцтваў.

Перарэгістрацыю прайшлі 1075 друкаваных СМІ (362 дзяржаўныя і 713 недзяржаўных), 212 электронных (154 дзяржаўныя і 58 недзяржаўных), а таксама 6 інфармагенцтваў.

Паводле зьвестак на 1 траўня, зарэгістравана 1281 друкаванае выданьне, 233 электронных СМІ, 8 інфармацыйных агенцтваў. 966 мэдыяў – недзяржаўныя.

Недзяржаўная прэса, падвынікаваў Праляскоўскі, па-ранейшаму дамінуе сярод друкаваных СМІ.