Амбасада Кіргізстану: “Дакумэнтаў пра экстрадыцыю Бакіева дагэтуль няма”

Ішэнкуль Балджурава

У амбасадзе Кіргізстану ў Беларусі «Свабодзе» паведамілі, што там дагэтуль не атрымлівалі зь Бішкеку дакумэнтаў аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

«Як на мінулым тыдні казала амбасадар Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава, гэтак і цяпер: няма дакумэнтаў аб экстрадыцыі».

Карэспандэнт: «Ці вядома ў амбасадзе, дзе цяпер спадар Бакіеў?»

«Не, гэта трэба пытацца ў беларускага боку. У нас зьвестак пра яго няма».

Паводле прадстаўнікоў часовага ўраду Кіргізстану, супраць Курманбека Бакіева заведзеныя крымінальныя справы. Экс-прэзыдэнт завочна абвінавачаны ў арганізацыі забойстваў і службовых злоўжываньнях.