Грэцкі крызіс не напалохаў беларускіх турыстаў

Турыстычныя вандроўкі і адпачынак у Грэцыі па-ранейшаму карыстаюцца попытам у беларускіх турыстаў.

Гэта адзначаюць такія вядомыя турыстычныя кампаніі, як "Алатан-тур", "Ладэ", "Інтэр-груп" і іншыя. Сталы попыт на адпачынак у гэтай краіне турапэратары тлумачаць аддаленасьцю месцаў адпачынку ад буйных гарадоў і адміністрацыйных цэнтраў. Таксама ў зьвязку з акцыямі пратэсту некаторыя ўладальнікі гатэляў на 30—40% зьнізілі кошты на пражываньне, што зрабіла адпачынак у Грэцыі яшчэ больш прывабным.