Сяргей Каваленка скажа сваё апошняе слова ў судзе заўтра

Вырак грамадзкаму актывісту Сяргею Каваленку, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску, будзе абвешчаны 14 траўня раніцай.
Пасьля таго, як сёньня ўвечары падсуднаму стала кепска і да яго была выклікана хуткая дапамога, судзьдзя пагадзіўся на перанос на заўтра апошняга слова падсуднага. Лекары хуткай дапамогі дыягнаставалі ў Каваленкі высокі ціск і зрабілі яму неабходныя ўколы.