Вардамацкага трымаюць на мяжы

Андрэй Вардамацкі

Вядомага беларускага сацыёляга, экспэрта грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Вардамацкага сёньня ўжо працяглы час утрымліваюць беларускія мытнікі пры вяртаньні яго з Літвы.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла прэсавая сакратарка кампаніі Юлія Рымашэўская. Паводле яе словаў, «мытнікі прыдумваюць штучныя прычыны для агляду аўтамабіля нашага экспэрта».