Газпром прызнаў свой доўг за транзыт

Сяргей Купрыянаў

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў журналістам у Маскве, што запазычанасьць «Газпрому» за транзыт газу па беларускай тэрыторыі сувымерная з запазычанасьцю Менску за газ, аднак Беларусь не дазваляе «Газпрому» пагасіць доўг.


«Доўг існуе, сытуацыя створаная тым, што беларускі бок не дазваляе яго пагасіць, таму што не афармляе акты транзыту», — цытуе Купрыянава РИА Новости.


«Мы чакаем ад беларускага боку хутчэйшага вырашэньня пытаньня па пагашэньні запазычанасьці і выкананьня абавязацельстваў па транзыце. Мы чакаем, што пастаўкі па транзыце будуць зьдзяйсьняцца ў поўным аб’ёме», — падкрэсьліў Купрыянаў.