Магілёў: Затрымалі актывістку за налепку “Гавары праўду”

Натальля Зайцава

Супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзелу міліцыі Магілёва затрымалі грамадзкую актывістку Натальлю Зайцаву. Яна спрабавала наклеіць на слуп налепку «Гавары праўду» ў двары свайго дома. Гэта ўбачыў міліцыянт.


«Мне скруцілі й завезьлі ў аддзел міліцыі. Супрацоўнік экалягічнай міліцыі патлумачыў, што я наляпіла налепку ў непрызначаным месцы. Цяпер я вось сяджу няведама чаго. Налепкі ўжо пералічылі. Іх у мяне было 925. Наклеіць і іх пасьпела няшмат», паведаміла праз тэлефон Натальля Зайцава.