Дэпутаты просяць склікаць сэсію 7 верасьня

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі зварот да кіраўніка Беларусі з прапановай аб скліканьні пятай, пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў 7 верасьня.

Пазачарговыя сэсіі склікаюцца згодна з канстытуцыяй указам кіраўніка краіны.

Старшыня камісіі па мясцовым самакіраваньні Васіль Байкоў адзначыў, што на гэтай сэсіі прапануецца разгледзець пытаньні аб рэспубліканскім бюджэце, аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у падатковы кодэкс.