Міхася Башуру трымаюць у турме на Акрэсьціна

Міхась Башура

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Міхась Башура быў затрыманы 7-га жніўня паводле справы аб падробцы і збыце фальшаваных дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў.
Справу завялі ў міліцыі Савецкага раёну Менска. Міхась Башура сваю датычнасьць да незаконных дзеяньняў абвяргае.

Башуру дагэтуль трымаюць ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

"Пытаньне пра вызваленьне Міхася Башуры будзе вырашацца 9 жніўня ў другой палове дня. Могуць пратрымаць да 8 гадзін вечара, але не болей за тое, калі не выставяць яму абвінавачаньня і не прымуць адпаведную пастанову. Але спадзяюся, што гэтага не адбудзецца", -- паведаміла "Свабодзе" адвакат Тамара Сідарэнка.

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Башуру сябры перадавалі ў ізалятар харчы і прадметы гігіены. У кампаніі "Гавары праўду" не выключаюць, што перасьлед актывіста зьвязаны з дзейнасьцю іх арганізацыі.