Экспэртыза цела Алега Бябеніна скончыцца пасьля 16 гадзінаў

Алег Бябенін

Пракурор Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці Сяргей Каўрыга пацьвердзіў Радыё Свабода, што цела журналіста «Хартыі-97» Алега Бябеніна было знойдзенае ў пятлі ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну.

Перадсьмяротнай запіскі нябожчыка знойдзена не было. «Час сьмерці і яе прычыну назавуць экспэрты па выніках экспэртызы, якая закончыцца пасьля 16 гадзінаў дня», — сказаў Сяргей Каўрыга.

«На які час будзе прызначана разьвітаньне з Алегам Бебеніным і пахаваньне, залежыць ад таго, калі скончыцца экспэртыза і сваякам выдадуць цела нябожчыка», — кажуць супрацоўнікі сайту «Хартыя-97», дзе працаваў журналіст.