Задайце пытаньне Вользе Карач

Сёньня пасьля 22.30 госьцяй “Начной Свабоды” будзе сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, адна з заснавальніц незалежнай газэты “Віцебскі кур’ер”, праваабаронца Вольга Карач.
Сёньня – Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў. Вольга Карач сёньня рэзка адказала на допіс Аляксандра Зімоўскага пра сьмерць Алега Бябеніна на сайце “Беларускіх навінаў”.

Свае пытаньні Вользе Карач вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.