Статкевіч: Мэты кіраўніцтва Расеі зразумелыя: вырвацца з «братэрскіх» абдымкаў Лукашэнкі

Мікола Статкевіч

Заяву Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі Мікола Статкевіч:

«Мэты кіраўніцтва Расеі зразумелыя: вырвацца з „братэрскіх“ абдымкаў Лукашэнкі. І зараз Расея спрабуе пераканаць сваё расейскае грамадзтва, што гэта кепскі палітык і ягоным заявам нельга верыць. Каб Лукашэнка пазбавіўся падтрымкі як галоўны інтэгратар. І тады ён будзе безабаронны перад крамлёўскім дуэтам. Вось сэнс гэтай заявы».