Шырмбэк: дэмакратычнымі змогуць стаць толькі наступныя выбары

Цяперашнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ня могуць прайсьці ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Гэтага можна чакаць толькі ад будучых парлямэнцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў на "Менскім форуме" дэпутат Бундэстагу Георг Шырмбэк, перадае Інтэрфакс.

"Наша мэта — наступныя выбары ў парлямэнт. Мы спадзяемся, што яны будуць больш адпавядаць нашым стандартам. Мы не патрабуем ад Беларусі таго, што немагчыма рэалізаваць. Дэмакратычныя выбары 19 сьнежня за такі кароткі тэрмін правесьці немагчыма", — сказаў нямецкі дэпутат.

Ён адзначыў пэўны прагрэс у Беларусі.

"Раней мне быў забаронены ўезд у Беларусь, а цяпер у мяне доўгатэрміновая віза".