Міхалевіч знайшоўся ў “амэрыканцы”

Алесь Міхалевіч

Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча Мілана сказала Свабодзе, што КДБ толькі сёння раніцай паведаміла ёй месца знаходжаньня яе мужа.

“Каля 10-й гадзіны мне патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што ён затрыманы і знаходзіцца ў іх сьледчым ізалятары, у "амэрыканцы". Ён адмаўляецца размаўляць зь імі без адваката”.

Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20-е сьнежня.