Берасьце: Затрыманых за "Салідарнасьць" вызвалілі

Юрка Бакур

Затрыманых раніцай 17 студзеня ў Берасьці моладзевых актывістаў БХД вызвалілі пасьля трохгадзіннага затрыманьня ў міліцыі Ленінскага раёну Менску.

"Міліцыянты зьбіраліся скласьці пратакол наконт нашага затрыманьня, але пазьней чамусьці вырашана было гэтага не рабіць. Усіх трох нас выпусьцілі з пастарунку", заявіў "Свабодзе" Юрка Бакур, дадаўшы, што супрацоўнікі МУС сканфіскавалі друкаваныя матэрыялы.

Раніцай 17 сьнежня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Івана Стасюка, Юрку Бакура і Вікторыю Грышанаву каля будынка аблвыканкаму.

Маладзёны распаўсюджвалі сярод мінакоў спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.