Затрыманы Іван Кулікоў, які спрабаваў вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты

Пасьля допыту ва Ўпраўленьні ўнутраных справаў Заводзкага раёну былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта затрымалі на 72 гадзіны.

Паводле інфармацыі сустаршыні камітэту ў абарону правоў зьняволеных "Над бар'ерам" Цімафея Дранчука, Іван Кулікоў патэлефанаваў сваёй сястры і паведаміў, што ў яго кватэры ў пасёлку Сосны адбудзецца ператрус.

Кулікоў вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты, зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў ЦВК, але зьняўся з прэзыдэнцкай гонкі на этапе збору подпісаў.

Івану Кулікову 61 год. Ён працуе загадчыкам лябараторыі абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсазьберагальных тэхналёгій Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» НАН Беларусі.