Адвакат Сідарэнка: "Быў допыт Някляева"

Уладзімер Някляеў

28 студзеня ў КДБ з удзелам адвакатаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева адбыліся сьледчыя дзеяньні. Адвакат Тамара Сідарэнка распавяла:

"Было сьледчае дзеяньне — допыт Някляева. Выглядае, дзякуй Богу, нармальна. Асабліва пагаварыць не ўдалося, бо падчас допыту гэта немагчыма. Спадзяюся на наступным тыдні атрымаць дазвол на канфідэнцыйную сустрэчу", — паведаміла Тамара Сідарэнка. Паводле яе, скаргаў ад Някляева на ўмовы ўтрыманьня яна не пачула.

Апошні раз адвакат бачылася са сваім падабаронным 29 сьнежня мінулага году.